Рэліквія св. Тамаша Бекета вяртаецца ў Брытанію з Венгрыі ўпершыню за 800 гадоў |
24.05.2016 11:41 |
Костка з лакця святога Тамаша Бекета, забітага слугамі англійскага караля ў 1170 годзе, вярнулася на месца забойства — у Кентэрберыйскі катэдральны сабор. Рэліквія — цэнтральны элемент пілігрымкі, якая пачынаецца са святой Імшы, якая адбылася ў Вэстміністэрскай катэдры. Канцэлебравалі Імшу арцыбіскуп Вэстмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс і Прымас Венгрыі кардынал Пэтэр Эрдзё. Па словах кардынала Нікалса, пілігрымка рэліквіі па Брытаніі дапамагае «узмацніць адзінства паміж хрысціянскімі Цэрквамі». «Яна нагадвае, што бывае час, калі вернасць Хрысту робіцца вышэй за любоў да жыцця, і хрысціянам можа спатрэбіцца заплаціць найвышэйшую цану», — дадаў іерарх. Інсталяцыя на месцы забойства св.Тамаша Бекета ў Кентэрберыйскай катэдры. Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Тамаш Бекет гадамі публічна абараняў правы Касцёла ў Англіі ад караля Генрыха ІІ. Кароль наўпрост ці ўскосна загадаў некалькім сваім рыцарам забіць іерарха, альбо тыя вырашылі такім чынам атрымаць каралеўскую ласку. Успамін мучаніка адзначаецца 29 снежня. Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicherald.co.uk |