Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памерла славацкая манахіня, параненая ў Паўднёвым Судане
24.05.2016 12:26

Сястра Вераніка Рачкова, якая ўваходзіла ў cупольнасць Місіянерак Святога Духа (SSpS) і лячыла людзей у Паўднёвым Судане, памерла ад агнястрэльных раненняў, паведаміла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Славакіі.

Манахіня везла хворага ў бліжэйшы шпіталь, калі патрапіла пад выпадковы агонь салдат. Трое падазраваных у забойстве затрыманыя.

«Сапраўды каштоўнае жыццё, якое адданае дзеля місіі», — гаворыцца ў паведамленні ў гонар сястры Веранікі на яе старонцы ў Facebook.

«Хоць мы адчуваем глубокі боль і сум з прычыны смерці сястры Веранікі, мы прапануем мір, лячэнне і спачуванне людзям у Паўднёвым Судане, якім яна аддала сваё жыццё, асабліва тым, хто яе параніў. Няхай любоў сапраўднага Бога з'явіцца ў кожным сэрцы», — напісана ў паведамленні.


Catholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.