Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Раней невядомыя творы бл. Маці Тэрэзы будуць апублікаваны ў жніўні |
25.05.2016 12:25 |
Некалькі раней неапублікаваных твораў, які былі напісаны благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты, убачаць свет у жніўні перад кананізацыяй сусветнавядомай заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові. Кніга, якая з'явіцца 16 жніўня, будзе называцца «Заклік да літасці: Сэрцы, каб любіць, рукі, каб служыць». Творы, якія сабраў пад адной вокладкай а. Брайан Каладзейчук МС, раскрываюць пытанні міласэрнасці і любові. Маці Тэрэза, якая памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў, будзе афіцыйна далучана да ліку святых 4 верасня. Айцец Брайан Каладзейчук, пастулатар у справе беатыфікацыі і кананізацыі Маці Тэрэзы, таксама рэдагаваў кнігу «Маці Тэрэза: Будзь маім Святлом», якая выйшла ў 2007 годзе. Catholicherald.co.uk (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.