Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Французскі іерарх: «Нашы святыні могуць зноў запоўніцца людзьмі» |
25.05.2016 16:54 |
Апусцелыя касцёлы ў францускай правінцыі трэба захоўваць, бо яны могуць зноў спатрэбіцца вернікам, сказаў арцыбіскуп Альбы Жан Легрэ. Адна з галоўных прычынаў таго, што храмы ў францускіх вёсках і малых гарадах стаяць пустымі, — масавы дэмаграфічны рух з правінцыі ў вялікія гарады, адзначыў іерарх. У выніку ў вялікіх гарадах людзям не хапае месца ў касцёлах, а па-за імі стаяць пустыя, кажа францускі арцыбіскуп. Але Касцёл, па словах іерарха, не павінен прадаваць ці аддаваць свае святыні, бо ў будычыні перыяд дэхрысціянізацыі і дэмаграфічнай незапатрабаванасці правінцыі можа скончыцца. Напрыклад, у дыяцэзіі Альба многія людзі вяртаюцца з вялікіх гарадоў, бо могуць праз інтэрнэт мець выдаленую працу, сказаў арцыбіскуп. Сredo-ua.org (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.