Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса падтрымалі рэформу сістэмы турмаў |
26.05.2016 11:30 |
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ агучыла ў прамове ў парламенце смелыя прапановы па рэфармаванні пэнітэнцыярнай сістэмы краіны. «Касцёл можа сур'ёзна дапамагчы ў гэтай справе. Нашы капеланы працуюць у кожнай турме ў Англіі і Уэльсе, і часта самымі першымі дапамагаюць у рэабілітацыі зняволеных», — адзначыў біскуп Арундэльскі і Брайтанскі Рычард Мот, які апякуецца ўсімі турмамі краіны. «Толькі праз належным чынам забяспечаную сістэму, якая канцэнтруецца на сапраўднай дапамозе людзям у змяненні іх лёсаў, мы створым больш бяспечнае і цывілізаванае грамадства», — дадаў іерарх. У прамове каралева прапанавала значна пашырыць правы камендантаў турмаў у справе рэабілітацыі і паляпшэння адукацыі зняволеных. Таксама будуць зачынены старыя і неэфектыўныя турмы, будзе рэгулярна публікавацца статыстыка па адукацыі, узроўні рэцыдывізму і занятасці былых зняволеных. Частку зняволеных будуць адпускаць дадому на выходныя з датчыкамі руху. Catholicnewsagency.com (АлГ) |