Мусульманскі натоўп напаў на хрысціян у Егіпце |
27.05.2016 16:53 |
Дзясяткі мусульман напалі на дамы хрысціян-коптаў і падпалілі іх. Напад раз'юшага натоўпу быў выкліканы чуткамі пра раман хрысціяніна з мусульманкай. Падзеі адбыліся ў раёне на поўдзень ад Каіра. Хлопцу-хрысціяніну прыйшлося бегчы з пасялення, а ягоную 70-гадовую маці публічна прынізілі. Паліцыя з'явілася на месцы падзей праз дзве гадзіны пасле таго, што адбылося. Былі затрыманы шесць чалавек, паведаміла афіцыйнае выданне Копцкай Царквы. Копты складаюць 10 працэнтаў насельніцтва Егіпта. Яны пераважна падтрымалі былога камандуючага арміяй краіны Абдэль-Фатаха ас-Сісі, які ў 2013 годзе адхіліў ад улады дэмакратычна абранага прэзідэнта Махамеда Мурсі, які звязаны з групоўкамі ісламістаў. Прэзідэнт ас-Сісі абяцае пакараць вінаватых і кампенсаваць матэрыяльную шкоду. Ap.org (АлГ) |