Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Латвія: Евангельска-Лютэранская Царква хоча забараніць жанчынам быць святарамі
02.06.2016 12:55

На Сінодзе Латвійскай Евангельска-Лютэранскай Царквы (далей — ЛЕЛЦ), які пройдзе ў пачатку чэрвеня, чакаецца прыняцце паправак у канстытуцыю ЛЕЛЦ, якія прадугледжваюць, што святарамі могуць быць толькі мужчыны.

На сёння згодна з дзейснай рэдакцыяй канстытуцыі ЛЕЛЦ, прэтэндаваць на прэзбітэрскае пасвячэнне можа любы, хто для гэтага дастаткова падрыхтаваны. Пра гэта паведамляе Сібірская каталіцкая газета са спасылкай на замежныя СМІ.

Як адзначаецца, за апошнія 20 гадоў, калі архіепіскапам ЛЕЛЦ стаў Яніс Ванагс, жанчынам больш не ўдзяляюць прэзбітэрскае пасвячэнне. Выключэннем стаў выпадак 2014 года, калі дыяканскае пасвячэнне атрымала Іева Пурыня. Але гэта адбылося за межамі Латвіі.

Сёння Іева Пурыня нясе душпастырскае служэнне ў адным з прыходаў ЛЕЛЦ за мяжой.

Сам архіепіскап Яніс Ванагс тлумачыць сітуацыю наступным чынам: «Я згодны з тым, што апостальскае вучэнне і прадпісанні Святога Паслання такія, што пасада пастара не прадугледжана для жанчын».
Бягучая рэформа ў ЛЕЛЦ ужо выклікае актыўную дыскусію ў латвійскім грамадстве. Еўрадэпутат ад партыі «Адзінства»  Арціс Пабрыкс выказаў наступную думку: «Калі ЛЕЛЦ зменіць сваю Канстытуцыю так, што яна будзе супярэчыць канстытуцыі Латвіі і нашаму разуменню, то гэта толькі зробіць слабой нашу Царкву і зробіць у ёй раскол».

Паводле sib-catholic.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.