Новы Апостальскі Нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ аб прыярытэтах будучага служэння |
03.06.2016 17:10 |
Новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ, які да гэтага займаў пасаду Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, у інтэрв’ю польскаму каталіцкаму агенцтву KAI абазначыў прыярытэты, якімі ён будзе кіравацца падчас служэння ў Расіі. «Ужо ў канцы лютага пасля сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла я атрымаў першыя звесткі аб хуткім пераводзе ў Маскву. Пасля трэба было ўпарадкаваць розныя дыпламатычныя працэдуры, на якія быў патрэбны час. Канешне, для мяне гэта стала прыемным сюрпрызам у сувязі з новай місіяй і новымі выклікамі, якія мяне чакаюць», — сказаў пасланнік Папы. — Якія крокі стануць асноватворчымі ў вашым служэнні? — Гэта вельмі прыгожая мова. Да гэтага я ніколі не выкарыстоўваў кірыліцу: спачатку трэба будзе навучыцца выразнаму чытанню. З багаццем гэтай мовы я крыху знаёміўся дзякуючы літаратуры, хоць і ў італьянскім перакладзе. Сёння прыйшоў час азнаёміцца з ёй у арыгінале. — Ці ўжо вядома, хто стане наступным Апостальскім Нунцыем у Польшчы? — Пасля Нунцыя «migliore» (прозвішча іерaрха — Catholic.by), што азначае «лепшы», можа прыйсці толькі «самы лепшы». Паводле sib-catholic.ru, (IL) |