Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брусель хоча праз суд ЕС дазволіць мусульманкам насіць хусткі на працы |
07.06.2016 09:40 |
Улады Бельгіі накіравалі адваката ў суд Еўрасаюза ў Люксембургу, каб апратэставаць вынесенае судовае рашэнне ў падтрымку права адміністрацыі кампаній увесці забарону на нашэнне мусульманскай хусткі на працы, паведаміла 3 чэрвеня газета Echo. Суд ЕС вынесе вердыкт адносна таго, ці правамерна была звольнена з працы жыхарка Антверпена Саміра А., якая адмовілася выканаць патрабаванне адміністрацыі прадпрыемства не насіць хустку ў працоўны час. Раней суд па працоўных спрэчках і апеляцыйны суд Антверпена пастанавілі, што рашэнне дырэкцыі было правамерным. Бельгійскія ўлады са свайго боку ўбачылі ў рашэнні дырэкцыі антверпенскага прадпрыемства прамую дыскрымінацыю. Паводле РИА Новости, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.