Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міжнародны форум, прысвечаны генацыду хрысціян, стартаваў у Валгаградзе |
07.06.2016 11:16 |
Другі міжнародны хрысціянскі форум, прысвечаны ганенням на хрысціян у XX-XXI ст., распачаўся ў Валгаградзе і сабраў больш за 200 прадстаўнікоў хрысціянскіх абшчын з некалькіх краін, грамадскіх і палітычных рухаў і моладзевых арганізацый.
«Прыгнёт людзей па рэлігійнай прыкмеце застаецца адной з самых вострых праблем сучаснасці, і на форуме ў Валгаградзе гэта тэма ў цэнтры ўвагі. Ёй прысвечана асобная канферэнцыя – "Генацыд і ганенні хрысціян у XX-XXI ст.", – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы форуму. Акрамя таго, з 6 па 9 чэрвеня таксама праходзіць IV Форум хрысціянскай моладзі Расіі і Хрысціянскі бізнес-форум. У межах форумаў працуюць некалькі секцый, удзельнікі якіх абмяркуюць паломніцкі турызм і яго ролю ў духоўна-маральным выхаванні моладзі, міжнародныя адносіны і асаблівасці вядзення бізнесу ў краінах-удзельніцах форуму. Прадметам абмеркавання стануць пытанні інфармацыйнай бяспекі і духоўнага выхавання ў эпоху актыўнага развіцця лічбавых тэхналогій і СМІ, будуць прадстаўлены гуманітарныя праекты, якія маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы дзелавога свету. Міжнародны хрысціянскі форум становіцца ўсё больш заўважнай з’явай: з мінулага года, калі мерапрыемства адбылося ў Сочы, колькасць удзельнікаў павялічылася ў паўтара разы. Сёлета ў Валгаград прыехалі дэлегаты з Расіі, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Іярданіі, Егіпта, Лівана, Палесціны, Сербіі і Сірыі. Паводле РИА Новости, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.