Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кракаў: стваральнік нацыянальнага гімна СДМ 2016 года запісаў CD
07.06.2016 11:39

Стваральнік гімна СДМ 2016 года Куба Блыхарз запісаў з групай «niemaGOtu» першы альбом. У нядзелю ў Кракаве ў парку імя Генрыка Джордана быў запісаны рэкламны ролік да дэбютнага альбома.

«Сямейны пікнік з крышынкай славы ў інтэрнэце» — так можна апісаць запіс рэкламнага роліка для першага альбома гурта «niemaGOtu», які быў створаны падчас працы над нацыянальным гімнам Сусветных дзён моладзі ў Польшчы.

«Мы вельмі рады, што на наш заклік адгукнулася так шмат людзей. Таму што мы лічым, што менавіта слухачы паказваюць, што наша музыка нешта значыць. Што можам ісці далей і перадаць радасць веры», — сказаў Якуб Блыхарз, аўтар песень гурта і стваральнік гімна СДМ 2016 «Благаслаўлёныя міласэрныя».

Ён таксама выказаў задавальненне тым, што падзеі за межамі стварэння відэа сталі супольным сямейным пікніком з добрай хрысціянскай жывой музыкай.

На запісе прысутнічалі і валанцёры СДМ — відэа таксама заахвочвала прыняць удзел у Дні моладзі ў Кракаве.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.