Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У свеце зафіксаваны рэкордныя ўзровень гвалту і колькасць бежанцаў
08.06.2016 11:15
У мінулым годзе колькасць ахвяр узброеных канфліктаў ва ўсім свеце стала самай высокай за апошнія 25 гадоў, а колькасць бежанцаў дасягнула максімуму з часоў Другой сусветнай вайны.

Пра гэта са спасылкай на даныя Глабальнага індэкса міру паведамляе руская служба BBC.

Рэзкі рост гвалту ў свеце адбываецца ў першую чаргу з-за канфліктаў на Блізкім Усходзе. Самай небяспечнай для жыцця краінай прызнана Сірыя, за ёй ідуць Паўднёвы Судан, Ірак, Афганістан і Самалі.

Паводле даных Global Peace Index, лік тэрарыстычных нападаў за мінулы год таксама стаў рэкордным за ўвесь час назіранняў, большая частка атак адбылася ў пяці краінах: у Сірыі, Іраку, Нігерыі, Афганістане і Пакістане.
 
Еўропа застаецца самым мірным рэгіёнам на планеце, аднак спецыялісты адзначаюць, што за апошнія пяць гадоў колькасць тэрарыстычных атак у еўрапейскіх краінах рэзка павялічылася.
 
Пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца 23 фактары, у лік якіх уваходзяць як унутраныя — напрыклад, узровень гвалту і злачыннасці ў краіне, — так і знешнія, у тым ліку адносіны з суседнімі краінамі і ўзровень ваенных выдаткаў.
 
Паводле baltnews.lt , (IL) 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.