Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Партугалія: прэзідэнт наклаў вета на закон аб сурагатным мацярынстве
09.06.2016 11:42

Прэзідэнт Партугаліі Марсело Рэбэла дэ Суза 8 чэрвеня наклаў вета на закон аб сурагатных маці, якія выношваюць дзіця для іншых пар.

Сваю адмову падпісаць новы закон палітык пракаментаваў негатыўнымі заключэннямі Нацыянальнага савету этыкі і навук аб жыцці (CNECV) з 2012-га і 2016 года.

Як нагадаў кіраўнік дзяржавы, апошняе з заключэнняў паказвала, што гэты закон не дае разумных правоў ні дзіцяці, ні сурагатнай маці, а таксама ў недастатковай ступені вызначае правілы заключэння пагадненняў паміж парамі і сурагатнай маці.

На думку Прэзідэнта Партугаліі, «галасаванне па законе аб сурагатных маці паказала, што гэтае пытанне дзеліць дэпутатаў не паводле класічных раздзяляльных ліній "правыя – левыя", а паводле індывідуальных меркаванняў».

13 мая гэтага года партугальскі парламент ухваліў закон, які дазваляе інстытут так званага сурагатнага мацярынства. За прыняцце дакумента прагаласавалі палітыкі кіруючай Сацыялістычнай партыі (PS), Левы блок (ВЕ) і 24 правацэнтрысцкіх палітыкаў PSD, у тым ліку іх лідар Пэдро Пассос Коэльо — прэм’ер-міністр краіны ў 2011-15 гадах.

Супраць праекту, які быў заяўлены радыкальнай партыяй ВЕ, прагаласавала большасць дэпутатаў PSD і парламенцкія групы PSL (CDS-PP) і камуністы (PCP).

За непрыняцце законапраекту выступалі таксама партугальскія каталіцкія арганізацыі.

У адпаведнасці з забароненым законам, скарыстацца паслугамі сурагатнай маці можа жанчына, у якой выразалі матку або чый палавы орган быў пашкоджаны ці хворы.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.