Касцёл у Канадзе выступае супраць эўтаназіі |
09.06.2016 12:15 |
Першапачатковы праект патрапіў туды ва ўсечаным выглядзе, аднак частка сенатараў усімі сродкі імкнецца распаўсюдзіць «права на смерць» таксама для дзяцей, якія пакутуюць на разумовыя недахопы, і пацярпелых ад дэгенератыўных захворванняў. Новы закон абмяркоўваецца, таму што канадскі Канстытуцыйны суд год таму прызнаў папярэдні закон аб эўтаназіі неканстытуцыйным. Аднак, паколькі заканадаўчая праца зацягнулася звыш тэрміну, устаноўленага судом 6 чэрвеня, Канада ў цяперашні час не мае ніводнага закону, які б дазваляў эўтаназію. У гэтым кантэксце Мітрапаліт Аттавы арцыбіскуп Тэрэнс Томас Прэндэргаст нагадаў, што сумленне любога ўрача не можа парушаць закон. «Медыкі складаюць клятву Гіпакрата, абавязваючыся абараняць чалавечае жыццё, а прыняцце закона аб эўтаназіі можа зрабіць з іх вінаватых з ліцэнзіяй на забойства», — сказаў іерарх. Мітрапаліт Аттавы таксама нагадаў, што няма права чалавека на эўтаназію або дапамогу ў смерці. «Існуе толькі права на жыццё і аздараўленне, а не на прымус кагосьці забіваць нас», — дадаў арцыбіскуп. Іерарх адзначыў, што краіне, у якой урачы з’яўляюцца слугамі смерці, а не жыцця, і не лічацца са свабодай сумлення, пагражае маральная смерць. Паводле ekai.pl, (MV) |