У Галандыі выступаюць супраць эксперыментаў над чалавечымі эмбрыёнамі |
09.06.2016 12:47 |
«Жыццё чалавека не можа быць прынесена ў ахвяру на карысць фiзiчнага дабрабыту іншых людзей», — напісаў кардынал Уільям Эйк, адказны па этычных і медыцынскіх справах у галандскім епіскапаце. Іерарх падкрэсліў, што Касцёл вельмі прыхільна ставіцца да даследаванняў, якія могуць дапамагчы ў адкрыцці новых метадаў лячэння. Але гэта не можа нейкiм чынам парушаць агульны прынцып, які кажа, што «годнасць асобы трэба прызнаваць у кожным чалавеку ад зачацця да натуральнай смерці». Арцыбіскуп Утрэхта адзначыў, што вучэнне Касцёла ў гэтай галіне часта адмоўна прадстаўлена грамадскасці з-за яго катэгарычнасці ў некаторых пытаннях этыкі. Касцёл, аднак, толькі хоча, каб «жыццё эмбрыёнаў не было прынесена ў ахвяру ў даследчых мэтах, але каб грамадства ставілася да іх як да чалавечых асобаў». Гэта, такім чынам, азначае «так» чалавечаму жыццю, але рашучае «не» парушэнню чалавечай годнасці. Галандскае заканадаўства ўжо ў 2002 г. спрабавала праводзіць даследаванні над так званымі «лішнімі» эмбрыёнамі, зачатымі з дапамогай штучнага апладнення. «Стварэнне эмбрыёнаў для даследчых мэт было б яшчэ больш сур’ёзным парушэннем іх чалавечай годнасці», — падкрэсліў кардынал Уільям Эйк. Паводле ekai.pl, (MV) |