Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фільм пра Халакост «Брут» пакажуць у межах конкурснай праграмы Маскоўскага кінафестывалю
10.06.2016 09:10

Фільм Канстанціна Фама «Брут», які распавядае пра Халакост вачыма аўчаркі, увайшоў у конкурс кароткаметражнага кіно 38-га Маскоўскага міжнароднага кінафестываля (ММКФ).

Стужка з'яўляецца другой часткай кінаальманаха «Сведкі», які прадстаўляе незвычайны погляд на Халакост. Першая частка трылогіі, фільм «Туфелькі», быў намінаваны на суісканне прэміі Оскар у намінацыі «Лепшы караткаметражны фільм» і расказвае гісторыю пары жаночага абутку, якая пачынаецца ў вітрыне абутковай крамы, а заканчваецца ў канцлагеры Аўшвіц.

«Я думаю, фільм увойдзе ў гісторыю кінематографа як унікальны кінапраект, закліканы нагадаць свету пра страшнейшыя наступствы нацыянальнай нецярплівасці», — цытуе прэс-служба кінафестываля равіна Аляксандра Бараду.

У аснову фільма «Брут» лягло аднайменнае апавяданне чэшскага пісьменніка Людвіка Ашкеназі. Нямецкая аўчарка Брут жыве ў сям'і яўрэйскай жанчыны, але сабаку разлучваюць з гаспадыняй, і ў працэсе дрэсуры і маніпуляцый ён становіцца звяром-забойцам. Сродкі для стварэння кінаальманаха былі, паводле слоў рэжысёра, сабраны ў тым ліку з дапамогай краўдрафтынгу.

У пачатку ліпеня стартуюць здымкі трэцяй навелы са «Сведкаў» — фільма «Скрыпка». Кадры для яго плануецца адзняць у Расіі, Беларусі, Чэхіі і ЗША. Прадзюсары кінаальманаха спадзяюцца, што ён будзе паказаны на шырокіх экранах ужо ў першай палове 2017 года.

Паводле РИА Новости, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.