Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Забітая спявачка Крысціна Грыммі не хавала хрысціянскай веры
14.06.2016 10:39

Фіналістка шостага сезона амерыканскай версіі песеннага шоў «Голас» Крысціна Грыммі была забіта 11 чэрвеня падчас раздачы аўтографаў у Арланда. У яе стрэліў невядомы мужчына. Дзяўчына памерла ў бальніцы. Забойцам названы 27-гадовы Кевін Лойбл.

Паліцыя Арланда сцвярджае, што мужчына пранёс два зараджаных пісталета і паляўнічы нож і збіраўся забіць спявачку, а затым здзейсніць масавую разню.

Брат спявачкі Маркус прадухіліў іншыя забойствы: ён кінуўся на стралка, пасля чаго той застрэліўся. Паліцыя Арланда працягвае расследванне злачынства, здзейсненае на глебе нянавісці. Лойбл ніколі не меў дазволу на нашэнне зброі, а таксама ніколі не быў асуджаны.



Пры жыцці Крысціна Грыммі не хавала сваёй хрысціянскай веры. Яна пісала:

«На Захадзе, асабліва ў Амерыцы, калі чалавека пытаюцца пра яго рэлігійныя погляды, самым тыповым адказам звычайна будзе: “Я хрысціянін”. Большасць людзей тут падумаюць пра сябе “ОК, добра, а то я захваляваўся на секунду”. Але калі я нядаўна вандравала ў Ізраіль, шчыра малілася і вывучала Пісанне і культуру краіны, я выявіла, што калі хтосьці кажа “я хрысціянін”, мне трэба нават больш хвалявацца за яго душу, чым калі б ён сказаў “я атэіст”».
 
Крысціна Грыммі запісвала і размяшчала хрысціянскія песні на канале ў інтэрнэце:



Іншы канкурсант шоў «Голас» Уілкінс напісаў пасля трагедыі: «Я заўсёды буду памятаць нашы размовы пра веру і любоў Хрыстову». Тэма веры часта падымалася ў твітары Грыммі. Адзін з твітаў 2013 года, які яе прыхільнікі цытуюць сёння:

«Часам Бог дазваляе адбыцца страшэнным рэчам у нашым жыцці, мы не ведаем, навошта гэта адбываецца, але гэта не азначае, што трэба перастаць давяраць Яму».

Адной з версій забойства з’яўляецца нянавісць, але шэраг амерыканскіх СМІ публікуюць гіпотэзу пра нянавісць на рэлігійнай глебе.

Паводле sib-catholic.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.