Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З 2017 года немаўлятам у Эстоніі аўтаматычна будзе прызначацца сямейны ўрач
15.06.2016 09:39

У Міністэрстве сацыяльных спраў Эстоніі ўпэўнены, што працэдура прызначэння сямейнага ўрача для нованароджаных павінна быць максімальна спрошчана — стаць аўтаматычнай.

Чакаецца, што новая паслуга будзе ўведзена з пачаткам 2017 года. Міністэрства накіравала на зацвярджэнне законапраект аб змяненні закона аб арганізацыі паслуг аховы здароўя, у адпаведнасці з якім немаўля будуць адразу пасля нараджэння ўносіць у спіс сямейнага ўрача маці.

Такім чынам, бацькам не трэба будзе падаваць дадатковае хадайніцтва, каб прызначыць дзіцяці сямейнага ўрача.

Паводле слоў прэзідэнта Супольнасці дзіцячых урачоў Эстоніі Лійз Тооме, яны рады новаму законапраекту, які забяспечыць хуткае інфармаванне сямейнага ўрача аб нараджэнні дзіцяці. «Першы год пасля нараджэння вельмі асаблівы для дзіцячага арганізма, таму характэрныя для немаўляці захворванні могуць быць не выяўлены адразу ў радзільні», — адзначае прэзідэнт Супольнасці.

Таксама законапраект дасць студэнтам-медыкам, якія скончылі чацвёрты курс і працуюць памочнікамі ўрача, доступ да інфармацыйнай сістэмы здароўя, што дазволіць правесці больш падрабязны першасны агляд і падрыхтаваць для ўрача неабходныя дакументы і бланкі рэцэптаў.

Паводле baltnews.ee, (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.