Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Манахіні і свецкія маладыя жанчыны сустрэліся ў Вашынгтоне, каб развіваць дадзеныя Богам таленты
15.06.2016 12:12

Жанчыны-каталічкі з розных штатаў ЗША сабраліся ў сталіцы краіны, каб адкрыць новыя і развіваць ужо вядомыя свае таленты на карысць Касцёла і ўсіх бліжніх.

«Існуе шмат ініцыятыў для развіцця лідарскіх якасцяў для студэнтак, аднак мы не бачылі падобных праграм у Касцёле, каб кансэкраваныя асобы сустракаліся і дыскутавалі са свецкімі маладымі жанчынамі», — сказала сястра Мэры Гэбрыэл з супольнасці Сясцёр Жыцця, старшыня аргкамітэта канферэнцыі «Адданы».

«Мы адчувалі, што калі маладым жанчынам дапамагаць, калі ў іх верыць, то яны паляцяць», — дадала манахіня.

Канферэнцыя, якая адбылася 7-12 чэрвеня, сабрала больш за 300 жанчын ва ўзросце 20-30 гадоў. На мерапрыемстве абмяркоўваліся шматлікія пытанні — ад малітваў, працы і мацярынства да абароны свайго месца ў свеце і планавання праектаў.


Арганізатары таксама звярнулі ўвагу на праблему адзіноты сярод многіх маладых людзей у сучасным свеце.

«Гэта культура, у якой вельмі лёгка быць адзінокім, нават калі вакол шмат людзей», — кажа сястра Мэры Гэбрыэл.

Размова таксама ішла пра асаблівую ролю жанчыны ў свеце.

«Я тут разумею, як таленты 300 жанчын сабраліся, каб будаваць Касцёл. Я з нецярпеннем чакаю, каб убачыць, што адбудзецца ў наступныя 20 гадоў пасля гэтай канферэнцыі», — адзначыла ўдзельніца Алі Хофман.

Catholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.