Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Расіі адкрыецца першая кіназала для людзей з аўтызмам |
15.06.2016 14:20 |
20 чэрвеня ў межах праграмы Маскоўскага кінафестываля ў кінатэатры «КАРО 11 Кастрычнік» адбудзецца адкрыццё першай у Расіі кіназалы для аўтыстаў.
Адкрыццё адбудзецца пры падтрымцы кампаніі «Disney» у Расіі ў межах праграмы фонду «Выхад» «Аўтызм. Прыязны асяродак», паведамляе прэс-служба фонду.
Першым паказам праекта стане новы фільм Disney/Pixar «У пошуках Доры». У далейшым у праграму ўвойдуць фільмы з бягучага рэпертуара кінатэатра, загадзя адабраныя спецыялістамі фонду і адаптаваныя з улікам асаблівасцяў успрымання гледачоў: прыглушаны гук, не цалкам пагашаны свет.
Побач з залай будуць арганізаваны зоны сенсарнай разгрузкі з мяккімі матамі і крэсламі-мяшкамі на выпадак, калі гледачы стомяцца і захочуць адпачыць.
Глядзець фільмы можна будзе і з зоны адпачынку, паколькі дзверы ў залу на працягу ўсяго сеансу застаюцца адчыненымі.
Акрамя таго, каманда кінатэатра пройдзе адмысловы трэнінг па ўзаемадзеянні з аўтыстамі.
Паводле pravmir.ru, (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.