Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тактыльная ікона для невідушчых з’явілася ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве
16.06.2016 10:00

Ікона для вернікаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку перададзена ў храм Хрыста Збаўцы фондам падтрымкі слепаглухіх «З’яднанне».

Тактыльная выява Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць з грошыкамі», якая асабліва шануецца сярод невідушчых і слепаглухіх, выканана ў тэхніцы высокага рэльефу.

«Мастак-скульптар Алег Зон стварыў унікальную ікону, якая ўяўляе сабой выяву Божай Маці з благаслаўленнем Збаўцы. У іконе выкарыстаны сапраўдныя манеты часоў Аляксандра ІІ і Мікалая І, якія, згодна з традыцыяй, прыліплі да арыгінальнай выявы», — распавялі ў прэс-службе фонду.



Дэкан факультэта псіхалогіі Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта святар Пётр Каламейцаў упэўнены, што такія іконы «даюць магчымасць сцерці межы наведвання царквы людзям з абмежаванымі магчымасцямі — невідушчым, слабавідушчым і слепаглухім».

Праваслаўныя вераць, што праз малітвы Божай Маці перад гэтай іконай можна атрымаць частковае і поўнае аздараўленне ад самых цяжкіх хваробаў.

Паводле агенцтва ТАСС, (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.