Украіна: Грэка-Каталіцкая Царква створыць пастаральна-сацыяльныя місіі па лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях |
16.06.2016 09:32 |
Сінод біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства падчас 72-й сесіі, якая прайшла 7-8 чэрвеня ў Марыйскім духоўным цэнтры «Зарваніца» пад кіраўніцтвам старшыні Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы архіепіскапа Святаслава Шаўчука, прыняў рашэнне даручыць кіруючым архіерэям у супрацоўніцтве з Дабрачынным фондам «Карытас Украіны» стварэнне пастаральна-сацыяльных місій на лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Кожная епархія Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства УГКЦ возьме на сябе абавязацельствы забяспечыць функцыянаванне адной місіі. Каардынацыя гэтай дзейнасці даручана Кардынацыйнай радзе душпастырства ў крызісных сітуацыях. Пра гэта паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. Для паляпшэння матэрыяльнай апекі Царквы над людзьмі, якія пацярпелі з прычыны ваеннай агрэсіі, іерархі таксама даручылі «Карытас Украіны» ў супрацоўніцтве з іншымі кампетэнтнымі царкоўнымі структурамі «стварыць у Кіеве нацыянальны метадалагічна-кансультацыйны цэнтр фізічнай, псіхалагічнай і духоўнай рэабілітацыі для траўмаваных вайной». УГКЦ плануе распрацаваць і ўвесці праграму сістэматычнага навучання святароў і семінарыстаў пастаральна-духоўнага суправаджэння людзей, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне. Такую праграму прадставяць на разгляд наступнай сесіі Сінода Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства УГКЦ. Кіруючыя архірэі УГКЦ на працягу двух месяцаў павінны сабраць і падаць у «Карытас Украіны» інфармацыю аб фактычнай колькасці тых, хто пацярпеў ад вайны і знаходзіцца на тэрыторыі епархій і Экзархата УГКЦ. Будзе падлічана колькасць такіх асобаў, іх патрэбы і магчымасці задавальнення гэтых патрэб. Паводле risu.org.ua, (AYU) |