Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Французскія біскупы звярнуліся да футбалістаў і заўзятараў Еўра-2016 |
| 16.06.2016 10:38 |
|
Біскупы адзначылі, што ў францускіх касцёлах заўсёды будуць рады прыняць заўзятараў, якім патрэбна духоўная дапамога, а таксама назвалі спартыўнае спаборніцтва нагодай для праяўлення «салідарнасці і еднасці». У той жа час французскія іерархі заклікалі футбалістаў трымацца прынцыпаў сумленнай гульні, а заўзятараў розных краін — знаёміцца, «каб супернікі рабіліся сябрамі». «Няхай чэмпіянат Еўропы стане чэмпіянатам без чырвоных картак!» — гаворыцца ў звароце. Аляксандр Гелагаеў паводле Eglise.catholique.fr |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.
для друку