У Расіі створаць хрысціянскі відэаканал для асобаў са слабым слыхам |
17.06.2016 12:24 |
Праца па стварэнні праваслаўнага відэаканала для глухіх і тых, хто слаба чуе, стартуе 25 чэрвеня ў Маскве. Канал будзе функцыянаваць на відэахостынгу «YouTube», паступова напаўняючыся місіянерскім відэаматэрыялам на рускай мове жэстаў. Пра гэта паведамляе сайт Рускай Праваслаўнай Царквы. Арганізатарам праекта выступае Цэнтр па працы з глухімі і асобамі са слабым слыхам пры маскоўскім храме Усіх святых, у зямлі Расійскай прасіялых, у Новакосіне. Фінансаванне праекта ажыццяўляецца ў межах конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва». На першым этапе плануецца стварыць 50 відэаролікаў на рускай мове жэстаў. У падрыхтоўцы відэаматэрыялаў будуць актыўна ўдзельнічаць самі людзі са слабым слыхам і іх родныя, а таксама выпускнікі царкоўных курсаў па вывучэнні рускай мовы жэстаў, якія з лютага па май былі арганізаваны на базе Цэнтра. Цэнтр па працы з глухімі і асобамі са слабым слыхам пры храме адкрыўся ў кастрычніку 2015 года. Прыхадская супольнасць глухіх і асобаў са слабым слыхам налічвае 30 чалавек. Штотыдзень здзяйсняецца літургія з сурдаперакладам, пасля якой праходзяць заняткі нядзельнай школы для глухіх. Паводле interfax-religion.ru, (AYU) |