Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
П’етро Паралін адкрыў музей мітрапалітальнай курыі ў Львове
20.06.2016 11:30

Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін адкрыў у Львове музей мітрапалітальнай курыі Рыма-каталіцкага Касцёла.

Кардынал стаў першым наведвальнікам музея, ён агледзеў экспанаты, якія распавядаюць пра гісторыю каталіцкай супольнасці горада. Шматлікія экспанаты датуюцца  XVII-XVIII стст.

Ідэя тварэння музея ўзнікла пасля візіта ў Львоў Папы Яна Паўла ІІ у 2001 годзе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Львоўскай аблдзяржадміністрацыі.

П’етро Паралін таксама сустрэўся з кіраўніком Львоўскай аблдзяржадміністрацыі Алегам Сінюткам. Дзяржсакратар Ватыкану распавёў пра гуманітарную ініцыятыву «Папа для Украіны», якая пачалася са збору ахвяраванняў ва ўсіх каталіцкіх святынях Еўропы  па ініцыятыве Пантыфіка. Падчас акцыі было сабрана некалькі мільёнаў еўра, частку з якіх ахвяраваў Пантыфік.

«Такая ініцыятыва Папы Францішка зноў абудзіла зацікаўленасць католікаў усяго свету да праблемаў Украіны, таму што мы не хочам, каб гэты канфлікт стаў яшчэ адным забытым канфліктам», — заявіў кардынал.

Паводле Интерфакс,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.