Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нягледзячы на ганенні, у Індыі павялічваецца колькасць хрысціян
21.06.2016 10:46

У Індыі ўзрастае колькасць хрысціян, прычым найбольшы рост быў зафіксаваны ў трох штатах: Шацісгарх, Арыса і Джаркханд. Асаблівай увагі заслугоўвае апошні штат, у якім з 2008 года неаднаразова адбываліся крывавыя ганенні, у выніку якіх загінулі сотні паслядоўнікаў Хрыста і дзясяткі тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Дынамічная евангелізацыя штата Арыса распачалася ў 1981 годзе, хрысціяне складалі там 9,4 працэнта жыхароў. Зараз гэтая лічба складае 25 працэнтаў. І колькасць іх пастаянна расце.

Сярод усяго насельніцтва Індыі, якое складае 1,2 мільярда жыхароў, сёння налічваецца каля 28 мільёнаў хрысціянаў. Большасць з іх жывуць толькі ў трох штатах. Цікава, што хрысціян у некаторых рэгіёнах значна больш, чым індусаў, — напрыклад, у Ранці, дзе паслядоўнікі Хрыста складаюць да 80 працэнтаў колькасці мясцовых жыхароў.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.