Амерыканскія католікі запрашаюць у віртуальны турыстычны лагер |
20.06.2016 12:51 |
Пад слоганам «Не сыходзь на лета ў адпачынак ад веры» арганізацыя Catholic Extension заснавала летні онлайн-лагер для вернікаў любога ўзросту. Адчыніўся лагер 12 чэрвеня і будзе працаваць да 28 жніўня. «Мы прыдумалі яго, каб заахвоціць веруючых да сумеснай дзейнасці ў дні летняй ляноты і адпачынку, калі большасць з нас адпачывае, боўтаецца ў басейнах і ўвогуле дае свабоду свайму ўнутранаму рабёнку», — гаворыцца ў аб'яве Catholic Extension. Удзельнікі будуць кожны тыдзень атрымліваць на электроную пошту ўрывак з Евангелля з інтэрактыўным кантэнтам, у тым ліку такім, які будзе заахвочваць да сумеснай дзейнасці. Таксама будуць распаўсюджвацца «Каталіцкія пытанні», якімі можна будзе дзяліцца з сябрамі і сям'ёй. Гэтак у пачатку чэрвеня тэмай тыдня было Беззаганнае Сэрца Марыі. Паведамленне распавядала пра сімвалы, звязаныя з Божай Маці, урывак з Евангелля быў прысвечаны выпадку, калі бацькі маленькага Езуса згубілі і знайшлі ў святыні. А разам памаліцца ўдзельнікам дапамагае інтэрактыўны ружанец: Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicsun.org |