Як будзе выглядаць базыліка «Саграда Фамілія» у Барселоне, калі яе дабудуюць? +відэа |
21.06.2016 10:00 |
Святыню Святой Сям'і ў Барселоне будуюць ужо больш за 130 гадоў па праекце архітэктара Антоніа Гаўдзі. Аднак як велізарны касцёл будзе выглядаць у 2026 годзе, калі яго дабудуюць? Глядзіце відэа! Будаваць базыліку пачалі ў 1882 годзе, але Антоніа Гаўдзі далучыўся да працы ў 1883-ім, перапрацаваўшы праект і спалучыўшы ў ім рысы готыкі і мадэрна. Гаўдзі прысвяціў касцёлу Святой Сям'і ўсё сваё жыццё — ён памёр у 1926 годзе ва ўзросце 73 гадоў. Аднак у гэты час праца была выкананая толькі на чвэрць. Будоўля ішла цяжка і марудна, бо фінансавалася выключна на прыватныя ахвяраванні, да таго ж у Іспаніі пачаўся крызіс, адбылася рэвалюцыя, а потым і грамадзянская вайна. Мадэлі і майстэрня Гаўдзі былі знішчаныя падчас вайны атэістычнымі радыкаламі. Калегі архітэктара шмат працавалі, каб адрадзіць і правільна зразумець ідэі геніяльнага творцы. Касцёл Святой Сям'і ў наш час Зараз чакаецца, што святыню дабудуюць у 2026 годзе — да 100-годдзя смерці аўтара. Гэта выключны ў нас час выпадак, калі сабор будуецца на працягу некалькіх пакаленняў, так, як гэта часам рабілі нашы продкі ў часы Сярэднявечча. Як будзе выглядаць скончаная базыліка звонку, паказвае відэа, змешчанае на афіцыйным акаўнце святыні ў Youtube:
|