Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэліквіі благаслаўлёнага П’ера Фрасаці прыбудуць у Польшчу
21.06.2016 10:44

З 14 па 16 ліпеня ў Познані (Польшча) будуць знаходзіцца рэліквіі благаслаўлёнага П’ера Фрасаці, беатыфікаванага Янам Паўлам ІІ у 1990 годзе. Рэліквіі будуць выстаўлены падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве.

П’ер Джорджыа Фрасаці (1901-1925гг.) з’яўляецца апекуном студэнтаў, асабліва тых, у каго ёсць цяжкасці ў навучанні. Таксама ён з’яўляецца апекуном у многіх цяжкіх выпадках. Перад беатыфікацыяй аказалася, што яго цела не падверглася раскладанню.

Рэліквіі П’ера Джорджыа Фрасаці будуць пілігрымаваць па Польшчы да прыбыцця ў Кракаў на Сусветныя Дні Моладзі.

Як распавёў душпастыр студэнтаў акадэмгарадку Мораско ў Познані кс. Мацвей Наперала, падчас знаходжання ў сталіцы Велікапольшчы рэліквіі з целам благаслаўлёнага будуць знаходзіцца ў санктуарыі Божай Міласэрнасці, у кляштары айцоў Дамініканаў.

«Члены Акадэмічнага душпастырства Мораско, выбіраючы некалькі гадоў таму ў якасці заступніка благаслаўлёнага П’ера Фрасаці ведалі, што ён з’яўляецца эфектыўным і непрадказальным абаронцам у наш час. Папа Францішак, Бэнэдыкт XVI і Ян Павел II часта прыводзілі ў прыклад П’ера Фрасаці, як узор для моладзі. Мы проста адгукнуліся на гэтыя заклікі. Мы былі ў яго шмат разоў, цяпер бл. П’ер Фрасаці будзе з намі», — сказаў кс. Мацвей Наперала.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.