Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Польшча: праз месяц распачынаюцца «Дыяцэзіяльныя дні» перад СДМ-2016
22.06.2016 08:17

Праз месяц ва ўсе польскія дыяцэзіі прыедзе моладзь з усяго свету, каб удзельнічаць у «Дыяцэзіяльных днях» моладзі, якія адбудуцца за некалькі дзён да СДМ у Кракаве.

Ксёндз Крыштаф Дукельскі старшыня арганізацыійнага камітэту СДМ падкрэсліў, што для польскай моладзі Сусветныя Дні Моладзі з'яўляюцца тым, чым калісьці для яго пакалення былі пілігрымкі Яна Паўла ІІ на Радзіму.

«З самага пачатку, калі Папа аб'явіў у Рыа-да-Жанэйра, што чарговыя СДМ адбудуцца ў Кракаве, мы ўсведамлялі, што павінны дапамагчы моладзі паверыць у сябе. Так, як нашаму пакаленню дапамагалі пілігрымкі Яна Паўла ІІ і мы сталі «пакаленнем Яна Паўла ІІ», так сёння мы можам дапамагчы паўстаць пакаленню СДМ», — распавёў ксёндз Крыштаф Дукельскі.

Паводле яго меркавання, моладзь часта адчувае сябе на перыферыі Касцёла, а СДМ — гэта шанец, каб стварыць для яе прастору адказнасці за Касцёл.

«Таксама бачна, што вялікая кольскасць моладзі смуткуе па тым месцы, якое б яна хацела заняць у Касцёле, моладзь хоча быць пачутай», — дадаў кс. Дукельскі.

У кожнай дыяцэзіі паўсталі адмысловыя цэнтры СДМ. Як адзначыў кс. Дукельскі, ёсць такія дыяцэзіі, у якіх на 220 парафій паўстала аж па 200 парафіяльных цэнтраў. «Гэта азначае, што ў Касцёле існуюць людзі, якія адчуваюць сябе ў Касцёле як у сябе дома і бяруць адказнасць за Касцёл».

Духоўныя падрыхтоўкі да СДМ распачаліся ў Польшчы тры гады таму. Праграму прапанавала Рада па справах моладзі Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Польшчы. Яна складаецца з трох частак: «Чат са Словам», праект, які існаваў на прасторах інтэрнэту з 2013 па 2014 год; «Сэрца 2.0» — на працягу 2014-2015 года; і праект «Дэа-Профіль», які працягваецца дагэтуль.


Чэрвеньскі выпуск «Дэа-Профіль» пра святога брата Альберта — Адама Хмелёўскага, мастака з Кракава, што пасля таго як перажыў глыбокае навяртанне, прысвяціў сваё жыццё ўбогім:


Паводле падлікаў арганізацыйнага камітэту СДМ, на працягу трох гадоў у штомесячных сустрэчах прыняло ўдзел каля аднаго мільёна маладых людзей.

На сённяшні дзень на СДМ зарэгістравалася 169 тысяч маладых людзей з Польшчы, якіх будуць суправаджаць 1800 ксяндзоў і 111 біскупаў.


У польскія дыяцэзіі прыедзе моладзь аж са 135 краінаў з усіх кантынентаў, разам з імі будзе 143 біскупы. Пілігрымаў з усяго свету будуць суправаджаць 1700 святароў і 300 клерыкаў з усяго свету.

Падчас трохгадовай падрыхтоўкі да СДМ дыяцэзіі наведала 314 групаў з усяго свету. У дыяцэзіях арганізаваныя 434 цэнтры падрыхтоўкі валанцёраў. Усе дыяцэзіі падалі інфармацыю, што у цэлым гатовыя прыняць 260 тысяч гасцей з-за мяжы.

Паводле kai.pl, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.