Арменія папросіць Пантыфіка аб доступе да Ватыканскага сакрэтнага архіва |
23.06.2016 14:41 |
Падчас візіту Папы Францішка ў Арменію ўрад краіны будзе прасіць даць дазвол на вывучэнне дакументаў пра армянскую гісторыю ў Ватыканскім сакрэтным архіве. Пра гэта распавёў дырэктар Нацыянальнага архіва Арменіі Аматуні Вірабян. «Сакрэтныя архівы Ватыкана лічацца адным з найбольшых збораў у свеце і ўтрымліваюць вялікую колькасць дакументаў пра краіны і народы, з якімі кантактаваў Ватыкан. Армянскі народ кантактаваў з Ватыканам з ІІІ-ІV стагоддзяў, і ў гэтых архівах шмат інфармацыі пра нашу гісторыю, якія не былі адкрыты ці апублікаваны», — сказаў Вірабян. Слова «сакрэтны» у назве Ватыканскага архіва не значыць, што доступ гісторыкаў да папер забаронены. Гэта хутчэй значыць «прыватны» — датычыцца найперш справаў канкрэтнага Пантыфіка. Дакументы ў архіве звычайна робяцца публічнымі праз 75 гадоў пасля заканчэння пантыфікату, падчас якога яны былі створаны. Аднак лічыцца, што Ватыканскі сакрэтны архіў утрымлівае 85 кіламетраў адных толькі паліц. У сувязі з гэтым існуе пэўная верагоднасць знайсці раней невядомыя сведчанні па гісторыі і Арменіі, і, напрыклад, Беларусі. Аляксандр Гелагаеў паводле Мediamax.am |