Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Філіпінскія біскупы заклікаюць змагацца з нявольніцтвам і нелегальнай міграцыяй |
06.07.2016 13:30 |
Філіпіны павінны актывізаваць барацьбу супраць нелегальнай міграцыі, заявілі каталіцкія біскупы гэтай паўднёваазіяцкай краіны. У апошнім дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пра нелегальную міграцыю адзначаны пазітыўныя змены ў гэтай сферы ў Філіпінах, аднак старшыня Камісіі каталіцкіх біскупаў краіны па мігрантах біскуп Руперто Сантос лічыць гэта недастатковым. Па меркаванні іерарха, усё грамадства павінна прыняць удзел у барацьбе з гэтай з'явай. Касцёл у Філіпінах дамовіўся аб супрацоўніцтве для змагання з нявольніцтвам і нелегальнай міграцыяй з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, каб месцы малітвы «сталі месцамі аздараўлення, дзе ахвяр будуць з гатоўнасцю прымаць», аказваць ім юрыдычную, медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.