У Бельгіі аштрафавалі каталіцкі дом для пажылых за адмову здзяйсняць эўтаназію |
06.07.2016 16:25 |
Каталіцкі дом для пажылых людзей святога Аўгустына ў бельгійскім горадзе Дыст аштрафавалі на 6 тысяч еўра. Прычынай паслужыла адмова супрацоўнікаў установы зрабіць смяротную ін’екцыю 74-гадовай жанчыне, якая памірала ад раку лёгкіх. Пра гэта паведамляе сайт брытанскай газеты «The Catholic Herald». У суд звярнуліся родныя жанчыны, якія абвінавацілі медыкаў у прычыненні ёй фізічных і душэўных пакут. Суд стаў на іх бок. Згодна з заканадаўствам Бельгіі, права адмаўляць пацыентам у эўтаназіі маюць урачы прыватных практык, а не ўстановы, нават калі гэта клінікі і дамы для пажылых. Эўтаназія ў Бельгіі была легалізавана ў 2003 годзе, праз год пасля суседняй Галандыі. За пяць гадоў колькасць людзей, у адносінах да якіх прымяняецца эўтаназія, у Бельгіі павялічылася ў два разы — з 954 у 2010 г. да 2021 у 2015-м. |