280 маладых католікаў са Швецыі прыедуць на СДМ у Кракаў |
07.07.2016 12:57 |
На Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія пройдуць 26-31 ліпеня, прыбудзе 280 маладых шведаў. Разам з моладдзю ў Польшчу прыбудзе біскуп Стакгольма. Моладзь са Швецыі прыедзе 19 ліпеня ў Чэнстахову, дзе будзе жыць у сем’ях у некалькіх парафіях, дзе будзе вывучаць польскую культуру. «Наша група вельмі разнастайная. Гэта палякі, якія жывуць у Швецыі, шведскія католікі, а таксама хрысціяне з Сірыі, Ірака і іншых краін Афрыкі», — распавяла PAP Караліна Данільчык са Шведскай асацыяцыі маладых католікаў. Маладыя вернікі са Швецыі плануюць заставацца ў Польшчы да 2 жніўня. «Мы вельмі ганарымся тым, што з намі на цягніку і пароме будзе падарожнічаць біскуп Стакгольма Андэрс Арбарэліус. Ён распавёў нам, што не чакае камфорту, гатовы нават спаць на падлозе», — паведаміла Караліна Данільчык. Група з 280 маладых людзей са Швецыі прыбудзе на Сусветныя дні моладзі ў рамках паездкі, арганізаванай Шведскай асацыяцыяй маладых католікаў. Паводле слоў Караліны Данільчык, на СДМ прыватна прыедуць таксама іншыя католікі са Швецыі. |