Ад садавіны да каўбас: Чым накормяць пілігрымаў падчас Сусветных дзён моладзі? |
07.07.2016 17:31 |
Арганізатары СДМ запэўніваюць, што змогуць смачна і дасыта накарміць 2 мільёны пілігрымаў са 185 краін. Каўбаскі, памідоры, варэнне, хлеб, сок ці вада — такімі будуць пакункі са сняданкам для пілігрымаў на СДМ. На вячэру яны атрымаюць варэнікі ці польскую каўбасу-грыль з салатам з гародніны. Таксама будуць наборы хуткага харчавання, якія можа лёгка разагрэць — піца, кебаб, салаты з курыцай ці рысам. «Сусветныя дні моладзі — не толькі вялікая рэлігійная і духоўная падзея, але і велізарная лагістычная аперацыя, якая звязана з харвачаннем пілігрымаў», — паведаміў дырэктар «Карытас» Кракаўскай архідыяцэзіі айцец Багдан Кардуля, адказны Арганізацыйнага камітэта па пытаннях харчавання. Падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве будзе восем зон харчавання, у тым ліку чатыры з польскімі прадуктамі, а ў Бжэгах — 12. Кожная зона харчавання за дзве гадзіны зможа забяспечыць каля 100 тысяч порцый ежы. «Усё свежае, бяспечна прывезенае — будзе магчымасць для пілігрымаў пасмакаваць польскай рэчаіснасці», — кажа а. Кардуля пра зоны харчавання з польскай кухняй.
У іншых зонах харчавання будзе пераважаць разнастайны «фаст-фуд» — стравы народаў Міжземнамор'я, Мексікі і інш. Харчаванне плануюць як для тых, хто набудзе пакункі пілігрыма, так і для тых, хто іх яшчэ не набыў і захоча набыць сабе ежу і пітво падчас СДМ. Пакункі са сняданкам будуць каштаваць 10 злотых і будуць рознымі па напаўненні, але заўсёды каларыйнымі, смачнымі і карыснымі. «Мы ведаем, што многія, асабліва ў міжземнаморскай культуры, зранку не ядуць мяснога, таму, можа быць, італьянцы захочуць салодкага, французы чагосьці сырнага, а палякі і іншыя пілігрымы, напрыклад, каўбасак з хлебам і памідорам. І мы да гэтага гатовыя», — кажа дырэктар «Карытас». Талоны на абед і вячэру вартасцю адпаведна 20 і 15 злотых, якія пілігрымы маглі набыць раней, можна будзе рэалізаваць у васьмі зонах харчавання ў Кракаве і рэстаранах. Таксама ў Кракаве будуць мабільныя зоны харчавання. Інакш будзе арганізавана харчаванне пілігрымаў у Бжэгах, дзе 30 і 31 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці з Папам Францішкам на заканчэнне СДМ. «Улічваючы кароткі час і велізарную колькасць людзей, мы плануем зрабіць там каля 12 зон харчавання, у якіх будуць стаяць вялікія фуры-лядоўні і намёты. З іх будуць раздаваць сухія прадуктовыя наборы і халодныя напоі. Для тых, хто будзе начаваць, мы забяспечым гарачую гарбату і каву. Зранку гэта можа быць вельмі важным для пілігрымаў», — сказаў а. Кардуля. Credo-ua.org (АлГ) |