Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аргенціне жадаюць кананізацыі святароў і семінарыстаў, якія былі забіты дыктатарскім рэжымам |
08.07.2016 16:43 |
Траіх святароў і дваіх семінарыстаў, якія былі забіты ў Аргенціне ў 1976 годзе дыктатарскім ваенным рэжымам, зараз лічаць мучанікамі за веру і спадзяюцца на завяршэнне кананізацыйнага працэсу пры Папу Францішку. Раніцай 4 ліпеня 1976 года невядомыя жорстка збілі, а потым расстралялі Альфрэда Леадэна, Пэдра Дуффау, Альфрэда Келі, Сальвадора Бербейта Доваля і Эміліо Барлеці. Забойства адбылося побач з касцёлам Сан-Патрысіо ў Буэнас-Айрэсе. У гэты час ішла так званая «брудная вайна» паміж ваеннай дыктатурай і левымі баевікамі, прычым абодва бакі часта забівалі нявінных людзей, абвінавачваючы іх у супрацоўніцтве з ворагам. Для забойцаў было дастаткова нават гаміліі, якая ўтрымлівала крытыку таго ці іншага боку. Сruxnow.com (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.