Праект «Падарожжа ў Кракаў» заклікае пілігрымаў здымаць сюжэты пра сваю вандроўку на СДМ |
12.07.2016 15:56 |
Узяць свае мабільныя тэлефоны ці відэакамеры і дасылаць кароткія відэа, з якіх будзе кожны дзень стварацца дакументальны фільм пра Сусветныя дні моладзі, запрашаюць стваральнікі праекта. Пілігрымка пачынаецца ва ўсіх канцах свету, але заканчваецца ў Кракаве сустрэчай са Святым Айцом. Моманты радасці, разважання, малітвы ці суму, цікавыя выпадкі падчас падарожжа пілігрымаў — усё гэта можа стаць часткай вялікай гісторыі, калі мець з сабой адпаведны гаджэт. «Вы можаце здымаць пра ўсё, што сустрэнецца вам па дарозе, пачынаючы з моманту адпраўлення рэгістрацыі і да 1 жніўня», — паведамляе спецыяльны сайт triptocracow.org.pl. Фільм будзе інтэрактыўным, кожны дзень новым — бо кожны дзень чакаюцца новыя ўдзельнікі і запісы.
Матывуючы ролік праекта. «Мы чакаем 2-3 запісы кожны дзень ад кожнага ўдзельніка праекта, аднак будзем вельмі рады атрымліваць і больш», — гаворыцца на сайце. Медыяпартнёр праекта — польскі канал TVP Historia. Са свайго боку Catholic.by будзе рады інфармацыі пра ролікі з удзелам беларускіх пілігрымаў. Аляксандр Гелагаеў |