20-ты Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» будзе прысвечаны ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе |
12.07.2016 18:37 |
Ролі манаскіх супольнасцяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе будзе прысвечаны 20-ты Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс», які з 31 жніўня па 2 верасня пройдзе ў нямецкім Фрайзінгу. Яго сёлетні дэвіз — «Сведкі Евангелля — аздабляльнікі свету». У праграме, анансаванай на сайце renovabis.de, будуць прадстаўлены даклады, прысвечаныя жыццю манаскіх супольнасцяў у Харватыі, працы з мігрантамі айцоў езуітаў у Венгрыі, харызмату сясцёр бэнэдыктынак і дамініканак і інш. На фота: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сярод удзельнікаў кангрэса «Рэнавабіс» у 2015 годзе Побач з кароткім уступам пра развіццё манаскага жыцця ў ХХ стагоддзі будзе ўдзелена ўвага і такім тэмам, як заслуга манаскіх супольнасцяў у галіне школьных праектаў, працы з дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас», пастаральнай дзейнасці і дапамозе мігрантам. На фота: беларускія святары — удзельнікі 18-га Кангрэса «Рэнавабіс» у Фрайзінгу (2014 г.) Акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з жыхарамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Рэнавабіс» была створана ў 1993 г. па ініцыятыве нямецкіх біскупаў. Штогод «Рэнавабіс» арганізуе кангрэсы, якія збіраюць сотні ўдзельнікаў, каб абмеркаваць пытанні адзінства і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі. Актыўны ўдзел у штогадовым кангрэсе «Рэнавабіс» прымаюць таксама хрысціяне Беларусі. |