Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Венесуэлы папярэджваюць пра агульнадзяржаўны крызіс i заклікаюць да перамен
14.07.2016 17:58

«Мы на мяжы харчовага крызісу, крызісу сістэмы ахоўя здароўя», — сказалі ў заяве каталіцкія біскупы Венесуэлы, адзначаючы дэфіцыты і выпадкі гвалту, якія сталі распаўсюджанымі ў багатай нафтай краіне.

Грамадства Венесуэлы падае ў анархію, кажуць іерархі, дадаючы, што «маральны крызіс яшчэ большы, чым эканамічны і палітычны».

«Маральны крызіс дзейнічае на ўсё насельніцтва... Праўда саступае месца хлуснi, празрыстасць — карупцыі, дыялог — нецярпімасці, суіснаванне — анархіі», — гаворыцца ў дакуменце.

Біскупы заклікалі ўрад неадкладна пайсці на неабходныя крокі: дазволіць імпарт патрэбных лекаў, адкрыць мяжу з Калумбіяй, каб венесуэльцы маглі самі набываць там прадукты і тавары, вызваліць палітычных зняволеных, затрыманых без прад'яўлення абвінавачанняў, забяспечыць сумленныя суды тым, каму прад'яўлены абвінавачанні.

Левы ўрад прэзідэнта Нікаласа Мадура за лічаныя гады спробамі замяніць свабодную эканамічную мадэль сацыялістычнай стварыў у заможнай, дзякуючы продажам нафты, краіне эканамічны крызіс. У адказ на рост папулярнасці апазіцыі ўрад пачаў палітычныя рэпрэсіі.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicculture.org і Fides.org

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.