За год Каталіцкі Касцёл у Германіі страціў больш за 180 тыс. вернікаў |
18.07.2016 11:24 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Германіі апублікавала статыстычныя даныя па колькасці вернікаў, святароў і парафій. Згодна са статыстыкай, каталіцтва застаецца найбольш колькаснай канфесіяй у краіне, маючы больш за 23,7 млн вернікаў, аднак пры гэтым тысячы людзей адыходзяць ад Касцёла — 181 925 чалавек адышлі ад яго ў 2015 годзе. Сталі католікамі 2 685 чалавек, зноў далучыліся да Касцёла 6 474 чалавекі. Нямецкае заканадаўства прадугледжвае рэгістрацыю вернікаў па канкрэтнай канфесіі, каб яны плацілі падатак, які ідзе на патрэбы канфесіі, а таксама на адпаведнае рэлігійнае навучанне ў дзяржаўных школах. У параўнанні з 1996 годам, колькасць хростаў скарацілася больш чым утрая — да 167 000 у 2015 годзе. Колькасць вянчанняў скарацілася амаль напалову — да 44 298. У 2015 годзе Папа Францішак звярнуў увагу на праблемы Касцёла ў Германіі і заклікаў біскупаў больш працаваць над тым, каб вярнуць католікаў у Касцёл, лепш выконваць свой місіянерскі абавязак. Паводле Catholicnewsagency.com (АлГ) |