У Кракаве адкрылася новая тэлестудыя для трансляцыі праграм з СДМ |
19.07.2016 10:47 |
У кракаўскім аддзяленні TVP 18 ліпеня адкрылася новая тэлевізійная студыя, дзе будзе здымацца спецыяльная праграма, прысвечаная Сусветным дням моладзі. «Мы распачынаем за тыдзень, каб 27 ліпеня быць гатовымі і ў новых дэкарацыях паказваць тое, што будзе адбывацца падчас СДМ у Кракаве», — распавёў Пётр Легутко, дырэктар TVP 3 Кракаў. Новы дызайн студыі дазваляе здымаць розныя праграмы. Студыя можа змяняць колеры, а за плячыма вядучых будзе адлюстроўвацца панарама Кракава. «Можна сказаць, што наша тэлебачанне выходзіць на больш высокі ўзровень — тэхналагічны, тэхнічны і арганізацыйны. Мы пачынаем працу ў новай прасторы, з новымі дэкарацыямі і графікай, а таксама з новымі кадрамі», — дадаў Пётр Легутко. У студыі, якая пачне працу 20 ліпеня, падчас Сусветных дзён моладзі будзе трансліравацца спецыяльная 17-гадзінная аўтарская праграма, якая будзе распавядаць аб гэтай падзеі, дапаўняючы трансляцыю падзей з цэнтра. З 6.00 да 23.00 на канале будуць з’яўляцца журналісцкія паведамленні з Фестывалю моладзі, Цэнтра пакліканняў і Цэнтра падтрымкі. Значная частка праграмы будзе ўключаць інфармацыйныя паведамленні аб праграме СДМ у асобныя дні з месца падзей, а таксама практычныя парады. Таксама гледачам прапануюць падрыхтаваныя раней даклады і дакументальныя фільмы пра Малапольшчу. Свята маладых хрысціян у Кракаве будуць каментаваць на рэгулярнай аснове запрошаныя госці, а таксама прадстаўнікі аварыйна-выратавальных службаў і арганізацый. «У Кракаве б’ецца сэрца СДМ, і мы пастараемся паказаць максімум з атмасферы мерапрыемства. Усмешкі на тварах моладзі, шчырыя сяброўскія размовы... Для таго, каб перадаць свету асаблівую атмасферу, якая суправаджае сустрэчу», — заўважыла Магдалена Драгамецка, кіраўнік аддзела інфармацыйных праграм. У цэлым падчас Сусветных дзён моладзі на TVP 3 Кракаў будзе працаваць каля 100 чалавек. У гэтую групу ўвойдуць таксама маладыя журналісты — студэнты Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла II, якія ўжо прайшлі этап інтэнсіўнага практычнага навучання. Спецыяльная праграма TVP 3 Кракаў падчас СДМ будзе транслявацца па наземным ТБ, але таксама будзе даступная ў інтэрнэце і на мабільных прыладах, якія выкарыстоўваюць tvp.stream дадаткі. Паводле ekai.pl, (MV) |