Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы ЗША выступаюць супраць смяротнага пакарання
20.07.2016 12:27

Біскупы Каліфорніі падтрымалі ініцыятыву грамадзян, накіраваную на адмену смяротнага пакарання ў ЗША. Так званая «Прапанова 62» была падпісаная лідарамі розных рэлігій, адвакатамі сем’яў загінуўшых, прадстаўнікамі паліцыі і памылкова асуджанымі ахвярамі.

Ініцыятыва пад назвай «Правасуддзе не працуе» мае мэту як мага хутчэй адмяніць смяротнае пакаранне. Прапануецца замяніць яго на пажыццёвае зняволенне без права датэрміновага вызвалення асуджаных і з абавязацельствам асуджаных працаваць так, каб яны маглі матэрыяльна дапамагчы сем’ям сваіх ахвяр.

Падтрымліваючы гэты праект, біскупы Каліфорніі падкрэсліваюць, што кожнае жыццё з’яўляецца святым — як нявіннае, так і пазначанае вінаватым. Яны таксама кажуць пра важнасць актывізацыі праграм, якія могуць дапамагчы ў сацыяльнай рэабілітацыі правапарушальнікаў. Яны знаходзяцца ў стане нефінансавання. Гэта звязана з выдаткамі, якія збіраюцца для выканання смяротнага прысуду.

Галасаванне па гэтым пытанні адбудзецца ў лістападзе, які будзе супадаць з канцом Юбілейнага Года Міласэрнасці. Такім чынам, каліфарнійскія біскупы заахвочваць вернікаў праяўляць міласэрнасць праз пратэст супраць смяротнага пакарання.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.