Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пры санктуарыі св. Яна Паўла II будзе створаны Парк Міласэрнасці
25.07.2016 14:57

Прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла і арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш 25 ліпеня пасадзілі дрэвы ў Парку Міласэрнасці, які будзе створаны на тэрыторыі Цэнтрa Яна Паўла II «Не бойцеся» пры санктуарыі св. Яна Паўла II на Белых Морах у Кракаве.

З ініцыятывай стварэння парка Міласэрнасці ў напамін аб гістарычнай падзеі для Кракава, Малапольшчы і Польшчы, якой з’яўляюцца СДМ 2106, выступілі леснікі.

Пачаткам стварэння парка стане пасадка саджанцаў вечназялёных дрэваў цісу.

Саджанцы, якія будуць высаджаны ў кракаўскім Парку Міласэрнасці, выраслі з насення, якое благаславіў Папа Бэнэдыкт XVI. Вырасцілі іх лесаводы з лясніцтва Сыцув на тэрыторыі Рэгіянальнай Дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Познані.

Паводле Deon.pl

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.