Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскія біскупы крытыкуюць кандыдата ў віцэ-прэзідэнты ЗША
01.08.2016 11:59

Іерархі звярнулі ўвагу грамадства на каталіцкія прынцыпы ў сферы абароны жыцця пасля таго, як католік сенатар Цім Кейн стаў кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Дэмакратычная партыя афіцыйна выступае за захаванне абортаў — легальных забойстваў ненароджаных дзяцей.

«Ад самага пачатку вучэнне Каталіцкага Касцёла сведчыць, што кожнае чалавечае жыццё — святое ад зачацця да натуральнай смерці... Любы закон, які адмаўляе дзіцяці ў праве на жыццё, — адназначна несправядлівы», — заявіў біскуп Фрэнсіс ДзіЛарэнца, які ўзначальвае дыяцэзію Рычманд, на тэрыторыі якой жыве сенатар Цім Кейн.

Біскуп дыяцэзіі Провідэнс Томас Робін нават назваў Кейна канкрэтна па імені і адзначыў: «Відавочна, на жаль, яго вера не стаіць у цэнтры яго публічнага палітычнага жыцця».

Касцёл не дыктуе, за якую партыю ці кандыдата католік павінен галасаваць, аднак выказваецца адносна таго, арыентуючыся на якія прынцыпы вернікі павінны рабіць выбар.

«Паведамляецца, што Цім Кейн падтрымлівае права на аборт, аднаполыя "шлюбы", усынаўленне дзяцей гомасексуалістамі і жаночае святарства. Усе гэтыя пазіцыі адназначна супярэчаць вучэнню Касцёла», — напісаў біскуп Томас Тобін у сваім блогу.


Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.