Навукоўцы: выхаванне дзяцей у гомасексуальных «сем'ях» мае доўгатэрміновыя псіхалагічныя наступствы |
01.08.2016 14:38 |
Навукоўцы апублікавалі ў часопісе «Depression Research and Treatment» даследванне, якое грунтуецца на доўгатэрміновых даных аб здароўі моладзі. Артыкул пад назвай «Нябачныя ахвяры: адкладзеная дэпрэсія сярод дарослых, якія мелі гомасексуальных бацькоў» сведчыць пра заўважны рост псіхалагічных праблем у маладых людзей 24-32 гадоў, якія выхоўваліся ў гомасексуальных «сем'ях». Даныя для гэтай высновы прадстаўляе «Нацыянальны доўгатэрміновы аналіз здароўя падлетка» — дзяржаўны медыцынска-сацыялагічны праект у ЗША, які пачаўся яшчэ ў 1990-я гады. Больш чым кожны другі малады чалавек, які меў «бацькоў»-гомасексуалістаў, хварэе на дэпрэсію, у той час сярод маладых дарослых з нармальных сем'яў адпаведныя сімптомы мае самае большае кожны пяты. 72 працэнты маладых людзей з аднаполых «сем'яў» пакутуюць на атлусценне, у параўнанні з 31 працэнтам дзяцей нармальных бацькоў. Значна горшы таксама ўзровень страты сувязяў з бацькамі. Lifesitenews.com (АлГ) |