Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Карытас» арганізаваў «адпачынак з Богам» для кіеўскіх бяздомных
02.08.2016 09:42

З 25 па 29 ліпеня ў маляўнічым месцы пад Кіевам дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» зладзіла адпачынак для людзей, якія не маюць даху над галавой. У «адпачынку з Богам» прыняў удзел 41 чалавек.

Ідэя правядзення мерапрыемства прыйшла ад бр. Себасцьяна Янкоўскага ОМІ, які апякуецца беспрытульнымі. Манаху дапамагалі валанцёры, для якіх праца з беднымі людзьмі таксама стала карысным духоўным досведам.

«Дні з Богам» пачаліся з набажэнства ў кіеўскім касцёле святога Аляксандра, дзе дапаможны біскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Віталь Скамароўскі памаліўся з удзельнікамі і благаславіў іх на добры адпачынак.

Потым кожны дзень пачынаўся з малітвы, сняданку, прыбірання пакояў і тэрыторыі. Адбываліся канферэнцыі, якія праводзілі святары і хлопцы з «Цэнтра Ананімных наркаманаў». Пасля абеду можна было адпачываць, гуляць у футбол ці валейбол, пайсці на пляж, а вечарам — размаўляць каля вогнішча, гуляць у розныя гульні і спяваць песні пад гітару.

Таксама адбылася вандроўка ў кляштар кармэлітаў, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Бердзічэўскай.

Сredo-ua.org (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.