Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі семінарыст аддаў жыццё, каб уратаваць жанчыну ў рацэ
03.08.2016 15:06

24-гадовы Брайан Бергкамп скончыў другі год навучання ў семінарыі і павінен быў стаць святаром у 2018 годзе.

У ліпені ён з сябрамі адправіўся ў паход на байдарках на рацэ Арканзас. 9 ліпеня на цяжкім участку маршруту жанчына, якая ўдзельнічала ў вандроўцы, упала ў ваду са сваёй байдаркі.

Брайан кінуўся ў раку за жанчынай і дапамог ёй уратавацца, аднак потым яго самога зацягнуў пад ваду моцны струмень.

Знаёмыя загінулага семінарыста кажуць пра яго як пра самаадданага чалавека, для якога такія паводзіны былі натуральнымі.

«Ён казаў, што хоча дапамагаць людзям, ратаваць людзей. Ён думаў пайсці ў пажарныя ці ў хуткую дапамогу, ці ў паліцыю, аднак вырашыў, што найбольш яму падыходзіць святарства», — распавядае Ян Хаберлі, дырэктар сталоўкі для бедных.

На пахавальную Імшу прыйшло больш за тысячу чалавек.

Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.