Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Узровень антысемітызму ў Брытаніі стаў рэкордным за апошнія 30 гадоў
08.08.2016 11:25

Узровень антысемітызму ў Вялікабрытаніі за перыяд са студзеня па чэрвень вырас на 11 працэнтаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, дасягнуўшы паказчыкаў 1984 года.

Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Community Security Trust (CST).

За гэты час арганізацыя зафіксавала 557 выпадкаў антысемітызму. 133 з іх прыйшліся на сацыяльныя сеткі.

«Гэтае павелічэнне было найбольш бачным у красавіку, маі і чэрвені, калі фіксаваліся незвычайна высокія каэфіцыенты — у гэты час антысемітызм, расізм і экстрэмізм займалі бачнае месца ў грамадскай дыскусіі і пра іх праяўленні рэгулярна паведамлялі СМІ», — сцвярджаецца ў справаздачы CST.

Аднак даследчыкі не праводзілі замеры ўзроўню нянавісці да яўрэяў пасля рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з ЕС. Рост антысемітызму ў красавіку, маі і чэрвені CST тлумачыць павышанай увагай грамадскасці да скандалу вакол шэрагу дэпутатаў Лейбарысцкай партыі. Яго пачаткам паслужыла членства ў партыі дэпутата Наз Шах, якая пакінула ў Фэйсбук зневажальны каментарый у адрас Ізраіля.

Паводле РІА Новости, (IL)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.