Арэнда аквапарка мусульманкамі выклікала палеміку ў французскім грамадстве |
08.08.2016 13:37 |
Французская кампанія па арганізацыі культурна-спартыўнага адпачынку на адзін дзень арэндавала аквапарк Speed Water на паўднёвым усходзе Францыі для купання выключна мусульманак і іх дзяцей, што выклікала вялікую палеміку ў краіне.
Кампанія Smile 13 у сваім акаўнце ў Фэйсбук напісала, што арэндавала аквапарк у горадзе Ле-Пен-Мірабо на 10 верасня. У гэты дзень за 15 еўра права на ўваход ва ўстанову з воднымі атракцыёнамі маюць мусульманкі ўсіх узростаў і хлопчыкі да 10 гадоў. Пры гэтым жанчыны павінны быць апранутыя выключна ў буркіні — купальны касцюм, які адпавядае ўсім патрабаванням шарыяту да адзення мусульманак, у якім закрыта большая частка цела.
Як паведамляе газета, мэр горада Мішэль Ам’ель выступіў супраць правядзення гэтага мерапрыемства і мае намер яго забараніць. Член рэспубліканскай партыі Валеры Буайе таксама асудзіла і назвала непрымальнай арганізацыю «дня буркіні». Пры гэтым на сайце самога аквапарка інфармацыя аб правядзенні «дня буркіні» пакуль не з’яўлялася.
У красавіку 2011 года ў Францыі была ўведзена забарона на нашэнне мусульманскага адзення, якое цалкам закрывае твар. Французскі закон забараняе насіць такое адзенне ў грамадскіх месцах.
Пры гэтым яго можна насіць дома, у гатэльных нумарах, у памяшканнях закрытых асацыяцый і на прадпрыемствах, а таксама ў культавых месцах і побач з імі. Еўрапейскі суд па правах чалавека летам 2014 года палічыў гэты закон правамерным.
Паводле РІА Новости, (IL)
|