Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мусульманам Малайзіі забаранілі лавіць пакемонаў |
| 09.08.2016 11:59 |
|
«Ісламскі прававы камітэт выразіў надзею на тое, што мусульмане, асабліва на федэральных тэрыторыях, не будуць карыстацца гульнявым дадаткам», — адзначаецца ў заяве ісламскага прававога камітэту. Паводле муфтыя федэральных тэрыторый дзяржавы Зулкіфлі аль-Бакры, захапленне паляваннем на пакемонаў можа прывесці да росту папулярнасці азартных гульняў, якія, паводле яго слоў, «безумоўна, з’яўляюцца забароненымі». Акрамя таго, муфтый лічыць, што дадатак можа выкарыстоўвацца ў шпіёнскіх мэтах, а таксама парушае недатыкальнасць прыватнага жыцця.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Дзяржаўны камітэт Малайзіі па шарыяту забараніў мусульманам гуляць у Pokemon Go на федэральных тэрыторыях. Раней было вядома, што першай краінай, якая забараніла гульню на дзяржаўным узроўні, стаў Іран.
для друку